Реализация государственного профилактического проекта «Здоровые города и посёлки» началась в 2012 году.
После поручения Президента, данного 19 апреля 2019 года при обращении с Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию, данная работа продолжается в виде государственного профилактического проекта. В него вовлечены все районы республики, в том числе 270 населённых пунктов, и их число к 2035 году планируется увеличить до 1548.
Задача проекта – сделать здоровье населения главным приоритетом городской политики и сознания самих жителей. Он призван объединить усилия государственных структур, общественности и религиозных организаций в стремлении содействовать сохранению и укреплению здоровья людей, увеличению продолжительности и улучшению качества жизни.
• Аліна Шчучэнка: ад захаплення да прафесіі
11 июля 2025 г.
Аліна Шчучэнка родам з Брагіна, з ранніх гадоў была ўдзельніцай усіх раённых спаборніцтваў. Яе талент і ўпартасць не раз прыводзілі яе на п’едэстал абласных першынстваў.
Спорт для дзяўчыны – не проста захапленне, а лад жыцця. Таму пры выбары будучай прафесіі доўга не вагалася: вырашыла стаць трэнерам-выкладчыкам, каб перадаваць свой энтузіязм і веды падрастаючаму пакаленню.
Пасля заканчэння школы Аліна паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, дзе з галавой акунулася ў студэнцкае жыццё, поўнае новых магчымасцей і спартыўных дасягненняў. Яна актыўна ўдзельнічала ва ўніверсітэцкіх турнірах. Але самым яркім момантам сталі рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках.
Пасля заканчэння ВНУ (у мінулым годзе) Аліна вярнулася ў родную школу ў якасці маладога спецыяліста:
– Рада працаваць менавіта тут, у месцы, дзе прайшлі маё дзяцінства і юнацтва. Прыемна ўсведамляць, што мара, якая зарадзілася яшчэ ў школьныя гады, спраўдзілася: я вярнулася ў родныя сцены, але ўжо настаўнікам.
Зараз дзяўчына трэніруе самых юных спартсменаў – вучняў 2–3 класаў, а таксама старэйшых. І яе выхаванцы ўжо паспелі заявіць пра сябе: не раз перамагалі на раённых спаборніцтвах і з’яўляліся прызёрамі занальнага этапу абласных.
– Матывацыя – вось што самае галоўнае ў навучанні, – упэўнена Аліна.
Яна лічыць: каб зацікавіць дзяцей спортам, трэба запаліць у іх іскру, абудзіць жаданне рухацца наперад. Зямлячка шчодра дзеліцца сваім вопытам з вучнямі, прывіваючы ім любоў да спорту ўласным прыкладам. І сама не спыняецца на дасягнутым, працягвае ўдзельнічаць у раённых, абласных і нават рэспубліканскіх спаборніцтвах.
У скарбонцы маладой настаўніцы ўжо ёсць перамогі на абласным узроўні і сярэбраны медаль па валейболе, заваяваны на рэспубліканскім прафсаюзным турзлёце. У планах – заваяваць золата.
Нягледзячы на насычанае спартыўнае жыццё і напружаны працоўны графік, Аліна заўсёды знаходзіць час для родных і блізкіх. Актыўны адпачынак – гэта тое, што дапамагае ёй аднаўляць сілы і атрымліваць новыя ўражанні.
Галоўнай прафесійнай мэтай Аліна ставіць перамогу на рэспубліканскім узроўні. А сваіх падапечных бачыць на п’едэстале абласных спаборніцтваў і вышэй.
Областной профилактический проект
«Здоровое поведение – мой выбор» Цель – профилактика неинфекционных заболеваний, травматизма и гибели детей и подростков от внешних причин....
Лаборатория Брагинского районного центра гигиены и эпидемиологии проводит исследования воды питьевой, растениеводческой продукции, клинического материала....
Для обеспечения адекватного ответа на угрозы формирования опасных условий для жизнедеятельности людей и преобладание потребительского направления социально-экономического развития,...