Здоровые города и поселки

 
09 апреля 2026 г.

Ён аб’ядноўвае спартсменаў з розных краін.

За гады свайго існавання «Брагінская дзясятка» стала пляцоўкай для спаборніцтваў як для аматараў, так і для прафесіяналаў. На брагінскую зямлю прыязджалі вядомыя беларускія лёгкаатлеты, у тым ліку члены Нацыянальнай зборнай: Ілля Карнавухаў, Сяргей Краўчэня, Вольга Немагай.

Унікальнасць забегу заключаецца ў яго даступнасці. Спартыўнае свята адкрытае для ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту і ўзроўню падрыхтоўкі. Праграма ўключае дыстанцыі для самых юных удзельнікаў – выхаванцаў дзіцячых садкоў (60 метраў) і для больш вопытных бегуноў розных узроставых катэгорый, пачынаючы з 14 гадоў (10 км). Таксама прадугледжаны забегі на 1 км для дзяўчынак і на 2 км для хлопчыкаў да 12 гадоў.

Сёлета старт праграмы запланаваны на 10.00: каля помніка Васілю Ігнаценку пройдзе мітынг. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў 11.00 (пасля забегу дашкольнікаў). У 11.30 – агульны старт на плошчы Леніна.

– Пераможцаў і прызёраў у кожнай узроставай групе чакаюць грашовыя прызы, медалі і дыпломы, – падкрэсліў дырэктар ДЮСШ Брагінскага раёна Уладзімір Корхаў. – Усе, хто фінішуюць, атрымаюць памятныя медалі.

Стартавы ўзнос для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў складае 20 рублёў. Унесці яго можна да 24 красавіка: прымаецца пры дапамозе анлайн-аплаты на платформе runin.by. Або 26 красавіка праз установу «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Брагінскага раёна» BY90 AKBB 3642 9000 0306 0300 0000 ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК АКВВВY2Х, УНП 400487091.

Заяўкі на ўдзел у прабегу накіроўваюцца ў электронным выглядзе на сайт ГА «БФЛА» – runin.by па 24 красавіка па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 46 (корп. 6), каб. 708, тэл: +375293076829, e-mail: runin.by@bfla.eu.

У дзень забегу прыём заявак заканчваецца за 10 хвілін да старту.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць з 8.30 на плошчы Леніна ў Брагіне. Пры неспрыяльных умовах надвор’я – у раённым доме культуры.

МАЯК ПАЛЕССЯ



Вернуться в раздел Здоровые города и поселки
Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
О центреГосударственное учреждение"Брагинский районный центр гигиены и эпидемиологии" (сокращенно – Брагинский районный ЦГЭ) Руководитель:...
Открыть раздел О центре
Бухгалтерия – +375 2344 3-91-96 Санитарно-эпидемиологический отдел: +375 2344 3-91-18 (отделение гигиены) +375 2344 3-91-29 (отделение эпидемиологии) Лабораторный отдел:...
Открыть раздел Контакты
Обращения граждан Работа с обращениями граждан – одно из важнейших направлений деятельности всей системы госуправления Республики Беларусь....
Открыть раздел Обращения граждан
Заявления на осуществление административных процедур принимаются в рабочие дни с 8.00 до 18.00 в приемной Брагинского районного ЦГЭ по адресу: г.п. Брагин, ул. Гагарина, 39. Телефон:...
Открыть раздел Административные процедуры
17 ЦУР направлены на обеспечение равномерного прогресса в трех основных аспектах устойчивого развития: экономического роста; социальной интеграции; охраны окружающей среды....

Открыть раздел Цели устойчивого развития
С полным текстом Декрета №7 Президента Республики Беларусь "О развитии предпринимательства" и утвержденными им правилами можете ознакомиться по ссылке....
Открыть раздел Декрет №7 Президента Республики Беларусь
Напишите ваш вопрос и мы обязательно вам ответим!...
Открыть раздел Вопрос - ответ
The LineAct Platform